Автор Тема: “Экстрым” — з панядзелка  (Прочитано 769 раз)

Пивас

  • Гость
“Экстрым” — з панядзелка
« : 24 Май 2012, 10:43:04 »
Он-лайн-версія для драматургаў

Дзясятка - на лабараторным старце
Літаральна ў мінулым нумары на старонках "К" мы разважалі пра тое, як зрабіць працэс стымулявання творчасці маладых драматургаў больш матываваным. І вось - прыемны сюрпрыз: Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры абвяшчае драматургічную он-лайн-лабараторыю па стварэнні новых п'ес.

Сутнасць лабараторыі: цягам адведзеных шасці тыдняў кожны з аўтараў-удзельнікаў павінен напісаць новую п'есу або сцэнарый. Не сакрэт, што шмат хто з аўтараў, асабліва - маладых, з самых розных, часта даволі аб'ектыўных, прычын значную частку сваіх ідэй не даводзіць да канчатковай рэалізацыі таму, што не можа "сабрацца" і "арганізаваць" творчую работу. Акурат гэтым і закліканы заняцца куратар праекта - драматург Дзмітрый Багаслаўскі.

Удзел у лабараторыі было прапанавана прыняць усім ахвотным. Даступнасць не толькі для сталічных аўтараў, а і для жыхароў з любога куточка нашай краіны забяспечвае тое, што для творчага старту неабходна зарэгістравацца праз Інтэрнэт і ўвайсці ў афіцыйную суполку он-лайн-лабараторыі. І, як аказалася на зайздрасць тым, хто адмаўляе творчую актыўнасць маладых драматургаў, ахвотных уступіць у творчае спаборніцтва сабралася цэлая дзясятка. Прычым сярод тых, хто стартуе, - як "чыстыя" пачаткоўцы, так і аўтары, імёны якіх ужо "засвечаны" на тэатральных сцэнах, у тым ліку - і на беларускіх.

Галоўная ўмова творчага спаборніцтва - адна: адказна і рэгулярна кожны тыдзень выкладваць чарговую частку будучага твора так, каб праз шэсць тыдняў выйсці на "фініш" і - стаць уладальнікамі цэлага стосу па-сапраўдныму свежых, жывых тэкстаў. Іншыя абмежаванні - жанравыя альбо тэматычныя - не дзейнічаюць. Ну а вынікам для тых, хто дойдзе да фінішу і створыць самыя цікавыя тэксты, стане іх прэзентацыя ў выглядзе сцэнічных чытанняў у рамках Цэнтра на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Яшчэ адной адметнасцю драматургічнай он-лайн-лабараторыі з'яўляецца тое, што не толькі канчатковы вынік - гатовая п'еса, але і сам працэс стварэння апошняй будзе ажыццяўляцца максімальна адкрыта для дыскусій ды абмеркаванняў. На любым этапе напісання твораў на старонцы кожнага з драматургаў-удзельнікаў будзе адкрытая магчымасць каментарыяў да ўжо зробленага. Аднак такі дадатковы "экстрым" для ўдзельнікаў лабараторыі, загартоўваючы іх творчы характар, можа стацца і важнай рэччу, якой часта вельмі не хапае любому аўтару: жывой камунікацыяй, што дазваляе правяраць уласныя знаходкі, здагадкі і не "варыцца" ва ўласным соку.

Ужо ў бліжэйшы панядзелак, 26 сакавіка, з'явяцца першыя часткі будучых п'ес. Ну а ў апошніх чыслах красавіка чакаем "апошнюю кропку". Ці, дакладней, шматкроп'е, якое, без перабольшання, дасць нам падставы для гаворкі пра эфектыўнасць творчых тэхналогій па стварэнні актуальнай беларускай драматургіі.
Аўтар: Таццяна КОМАНАВА

borderlander

  • Гость
Re: “Экстрым” — з панядзелка
« Ответ #1 : 24 Май 2012, 10:46:08 »
Схоже Півас бардзо ахвотний  :blush: