Пагадзіцеся, іншай альтэрнатывы ў беларусаў няма. Трэба разам знайсці шляхі выхаду з цяжкай сітуацыі, якая склалася ў апошнія месяцы. І вось тут наша размова выйшла на канкрэтныя варыянты магчымага агульнанацыянальнага дыялогу. Я, не паглыбляючыся ў дэталі, накідаў схему наконт таго, як, на мой погляд, можна арганізаваць работу «Нацыянальнага круглага стала». Прыклад многіх краін, у тым ліку і нашай суседкі Польшчы, сведчыць, што, калі дзяржава паўстае перад надзвычай цяжкімі выпрабаваннямі, яна павінна ў першую чаргу вырашыць лёсавызначальную праблему — салідарызаваць грамадства. Тут, дарэчы, трэба ўзгадаць народную мудрасць: адна галава — добра, а дзве — лепш. І я прапанаваў Аляксандру Рыгоравічу паспрыяць таму, каб самыя разумныя галовы Беларусі - няхай іх будзе сто, дзвесце — селі разам з прадстаўнікамі ўлады за адзін круглы ці квадратны стол і памазгавалі над праблемай, якая сёння хвалюе, трывожыць усіх, хто жыве ў Беларусі: як, пакуль не позна, адвесці тыя пагрозы, якія чорнымі хмарамі навісаюць над краінай? Ні я, ні прэзідэнт не маем права ў гэты адказны час ставіць на першае месца свае асабістыя інтарэсы.
Падчас спакойнага, разважлівага дыялогу выйшлі на тэму адказнасці ўсіх галін улады за лёс Беларусі. Я выказаў думку, што «вертыкаль» як форма кіравання дзяржавай патрабуе карэннага рэфармавання. У сваю чаргу Аляксандр Рыгоравіч звярнуў увагу на тое, што наступіў час перагляду некаторых артыкулаў Канстытуцыі.
І, вядома ж, размаўляючы з прэзідэнтам, я не мог не выканаць даручэнне сваіх калег: давесці да Аляксандра Рыгоравіча інфармацыю, што вось ужо колькі гадоў шэраг незалежных рэгіянальных газет пазбаўлены мясцовымі чыноўнікамі права свабодна распаўсюджвацца праз кіёскі, падпісныя каталогі, ёсць перашкоды з друкам. Сорамна, каб з-за такой дыскрымінацыі Беларусь на міжнародным узроўні шпілялі за ўціск СМІ, адсутнасць свабоды слова. Пачуўшы мае разважанні, А. Лукашэнка сказаў: «Лічыце, што ўсе сродкі масавай інфармацыі ў нашай краіне з сённяшняга дня будуць мець аднолькавыя правы».
Я пішу гэтыя радкі, а праз кожныя пяць-шэсць хвілін раздаецца тэлефонны званок, і мне задаюць адно і тое ж пытанне: «Як вы ацэньваеце сустрэчу з прэзідэнтам?» Адказ такі: «Ужо тое, што яна доўжылася амаль дзве гадзіны, дае падставы зрабіць наступную выснову: яна была карыснай для двух бакоў - і для мяне, і для прэзідэнта».
У першых радках ліста я падкрэсліў: сустрэча з А.Р.Лукашэнкам праходзіла з вока на вока. І гэтая акалічнасць таксама пра многае сведчыць. На жаль, ні газетная плошча, ні графік выхаду газеты не дазваляюць мне падрабязна спыніцца на кожным фрагменце нашага дыялогу.
Читать полностью:
https://news.tut.by/economics/531440.html